Міжнародны КОНКУРС піяністаў «Мінск-2026»
Міжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2026" будзе праходзіць з 1 па 10 красавіка 2026 г. у Мінску (Беларусь).
Міжнародны конкурс піяністаў у Мінску сёмы раз збярэ лепшых маладых выканаўцаў на фартэпіяна з розных краін.
Конкурсныя праслухоўванні адбудуцца ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
Беларуская дзяржаўная філармонія

Падзеi
На афіцыйных пляцоўках стартаваў продаж білетаў на Урачыстае адкрыццё і…
ПадрабязнееМіжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2026" адбудзецца ў перыяд з 1 па 10 красавіка 2026 года ў Мінску. У конкурсе могуць удзельнічаць сольныя выканаўцы на фартэпіяна ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў уключна. Узрост канкурсантаў вызначаецца па стане на 1 красавіка 2026 г. Дапускаецца ўдзел у конкурсе асоб, якія прымалі ўдзел у конкурсах "Мінск-2014", "Мінск-2021" (акрамя ўладальнікаў I прэмій).
Адпраўка заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 30 лістапада 2025 года. Дзень адпраўлення дакументаў вызначаецца па даце іх паштовага адпраўлення або па даце, указанай паштовым сэрвісам у электронным лісце. Чытаць далей
Конкурсныя праслухоўванні праводзяцца публічна і складаюцца з трох тураў
Парадак выступлення ўстанаўліваецца жараб'ёўкай і захоўваецца да канца конкурсу.
ПРАГРАМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ:
Сольная праграма працягласцю не больш за 25 хвілін, якая складаецца з наступных твораў:
СПІС ТВОРАЎКолькасць удзельнікаў II тура вызначаецца рашэннем журы, але не больш за 50% ад колькасці ўдзельнікаў I тура.
ПРАГРАМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ:
Сольная праграма працягласцю не больш за 50 хвілін.
У праграму не могуць увайсці творы, выкананыя ў І туры.
Да фінальнага тура дапускаюцца не больш за шэсць удзельнікаў II тура конкурсу.
ПРАГРАМНЫЯ ПАТРАБАВАННІ:
Канцэрт (рапсодыя) для фартэпіяна з аркестрам (па выбары):
СПІС ТВОРАЎАНЛАЙН-заяўка на ўдзел
Адпраўка заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 15 верасня 2021 года.
Прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі
ПадрабязнееЗагадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, прафесар, лаўрэат міжнародных конкурсаў
ПадрабязнееДэкан фартэпіяннага факультэта Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. М.А. Рымскага-Корсакава, заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі, прафесар, лаўрэат міжнародных конкурсаў
ПадрабязнееПрафесар кафедры "Фартэпіяна і арган" казахскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. К. Байсеітавай, заслужаны артыст Рэспублікі Казахстан.
ПадрабязнееДацэнт кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дацэнт, лаўрэат міжнародных конкурсаў (адказны сакратар)
ПадрабязнееПрафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (старшыня журы)
ПадрабязнееЗагадчыца кафедры спецыяльнага фартэпіяна Дзяржаўнай кансерваторыі Узбекістана (Ташкент), заслужаная артыстка Рэспублікі Узбекістан, прафесар, лаўрэат міжнародных конкурсаў
ПадрабязнееПрафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. М.П. Мусаргскага, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прафесар, лаўрэат міжнародных конкурсаў
Падрабязнее